​ 

                                                                                 e-mail  ksup@gerviaty.by

 
 
смена языка
 
КСУП Гервяты в YouTube
 
Год качества
 
КСУП ГЕРВЯТЫ В INSTAGRAM
 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В ОДНОКЛАССНИКАХ
 
ПРОФСОЮЗ
 
Астравецкая праўда
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!
 
ДЕКРЕТ №7
 
Главная » Новости » 22. 03. 2023

Чаму кожнаму трэба пабываць у Хатыні

Сёлета 80 гадоў як фашысты спалілі Хатынь – вёску, назву якой ведаюць ва ўсім свеце.

ba568de1c3a873af54a09d87fad6fd24_S.jpg

Праз два месяцы споўніцца 80 гадоў, як той жа лёс напаткаў маю родную вёску Уласы, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта памятаюць яе жыхары і іх нашчадкі. Ды яшчэ тыя, хто, бываючы ў Хатыні, уважліва чытае надпісы на сцяне памяці спаленых вёсак, сярод якіх ёсць і родная мне назва…
…Упершыню я наведала Хатынь яшчэ ў студэнцкія гады. Не магу ўзгадаць, хто быў арганізатарам экскурсіі, як, калі і з кім мы ехалі. Добра памятаю сваю навязлівую ідэю: абавязкова трэба купіць кветкі, каб пакласці іх да таблічкі з назвай сваёй вёскі… Я знайшла недзе чырвоныя гваздзікі – тады гэта было не так лёгка, як цяпер, – і аддала даніну памяці сваёй шматпакутнай маленькай радзіме. Яшчэ не ведаючы, што яе выпрабаванні не скончаны, – гэта было да Чарнобыльскай аварыі, якая забіла Уласы ў другі раз і канчаткова.
Так, мая вёска Уласы – сястра Хатыні: яе таксама спалілі ў 1943 годзе, толькі не ў сакавіку, а роўна праз два месяцы, 22 мая.
З жыхароў Хатыні ацалела толькі пяцёра дзяцей і адзін мужчына. З Уласоў ад карнікаў уратаваліся дзясяткі жанчын, дзяцей, старых. 
Пра Хатынь у нас, за сотні кіламетраў, тады ніхто не чуў. Але вецер даносіў дым з папялішчаў, у якія за лічаныя гадзіны ператвараліся суседнія вёскі, а ацалелыя жыхары, галосячы, папярэджвалі: «Ратуйцеся, калі што… Звяры гэта, а не людзі… Паліцаі яшчэ злейшыя за немцаў…» І тыя, хто не спадзяваўся на пратэкцыю родзічаў, што пайшлі служыць у паліцыю, а, наадварот, ведаў, што літасці чакаць не выпадае, бо сыны, браты, мужы ваююць на фронце ці пайшлі ў партызаны; хто не паверыў, што «яны таксама людзі і не будуць чапаць тых, хто прыйшоў праводзіць у апошні шлях нябожчыцу» (у той дзень у вёсцы памерла жанчына);  хто не паспадзяваўся на свае хуткія ногі і, пачуўшы стрэлы ў адным канцы вёскі, адразу кінуўся ў другі; хто не скарыўся на волю лёсу: будзь што будзе, – яны паспелі схавацца ў засені густых вербалозаў, пад доўгімі косамі бяроз, за шурпатымі стваламі вольхаў, пад вываратнямі, у балоце… Тых жа, хто паспадзяваўся, паверыў, аддаўся на волю лёсу, 160 чалавек – старых, у тым ліку і маіх пра­дзеда і прабабулю, жанчын, дзяцей – забілі жорстка і бязлітасна.
А тыя, хто ўратаваўся і ў лістападзе, пасля вызвалення, вярнуўся на родныя папялішчы, хто перазімаваў у халодных зямлянках, не памёр з голаду і ад тыфу, – яны затым адрадзілі, адбудавалі вёску – цяжка, потам і мазалём, кволымі дзіцячымі рукамі, удовінымі слязамі.
Так, у сёстраў Хатыні і Уласоў розныя лёсы. Нашай вёсцы пашанцавала больш. Але тады, у першае сваё наведванне помніка спаленым вёскам, я адчувала сябе дачкой не толькі Уласоў, але і Хатыні, на зямлю якой ступіла ўпершыню.
 …З першых крокаў па шэрых, як попел, плітах мне падалося, што адзенне прапахла дымам спаленых хат. Сэрца сціскалася ад болю пры кожным удары каміноў-званоў Хатыні… Прымушала сябе ўслухоўвацца ў словы экскурсавода – але іх перабівалі енкі людзей, якія зажыва гарэлі ў зачыненай адрыне, і кулямётныя чэргі, што бязлітасна касілі тых, хто вырываўся з полымя… Фізічна адчувала боль і жах параненага Віці Жалабковіча, якога маці закрыла ад кулі сваім целам, – і вар’яцела ад думкі: што тварылася ў душы сямігадовага хлопчыка, які некалькі гадзін ляжаў пад целам мёртвай матулі… Мне хацелася падставіць рукі, каб аблегчыць невыносны цяжар Іосіфа Камінскага, які трымаў на руках цельца смяротна параненага сына…
Псіхолагі раяць: настройвайцеся на пазітыў! Бывайце ў тых мясцінах, дзе вам утульна і камфортна, чытайце лёгкія займальныя кніжкі, глядзіце вясёлыя фільмы, стасуйцеся з прыемнымі людьмі – беражыце сваю нервовую сістэму.
Магчыма, яны маюць рацыю. Тым не менш, я пераканана: у Хатыні трэба пабываць кожнаму. І калі не перажыць – хочацца верыць, што гэта немагчыма, то адчуць – ці хоць бы паспрабаваць гэта зрабіць – той жах, боль, пакуты, што перажылі жыхары спаленых вёсак. 
Каб ведаць, што там адбылося, і не дапусціць падобнага. Нідзе. Ніколі. Нізавошта.

Текст: Нина Рыбик

 
 
 
Сардэчна запрашаем!

Сардэчна запрашаем!

 
 
ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

ответственный за обращение граждан по Государственному предприятию "Гервяты"

секретарь приемной руководителя 

телефон +3751591 73 6 96

вы можете воспользоваться услугами обратной связи на нашем сайте, либо направить обращение по e-mail: ksup@gerviaty.by, по факсу +375159173598, почтовым отправлением 231213 аг. Гервяты ул. Советская, 23 Островецкий район Гродненская область

Помните, при обращении вы обязаны соблюдать установленные действующим законодательством требования. Обращения с нарушением требований законодательства к рассмотрению не принимаются.

 

ответственный за ведение книги замечаний и предложений

 

тел. +3751591 73 6 96

 

всё об административных процедурах

 
 
главное управление идеологической работы и по делом молодежи

                                                                             

 
 
комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гродненского облисполкома
 
Островецкий районный исполнительный комитет