Горад Дзятлава ўзнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”

Горад Дзятлава ўзнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”
На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Узнагароды разам з іншымі беларускімі гарадамі быў удастоены горад Дзятлава. Прэзідэнт уручыў адпаведную ганаровую грамату і вымпел старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму.
Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды:
– Сёння Дзятлаўшчына – у цэнтры ўвагі ўсёй беларускай грамадскасці, вельмі радасна і ганарова быць удзельнікам гэтай гістарычнай падзеі. З адчуваннем адказнасці за наш раён і прыемнага хвалявання атрымліваў высокую дзяржаўную ўзнагароду, якую нам уручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
👉https://diatlovonews.by/2024/05/my-pamyataem-my-ganarymsya-gorad-dzyatlava-znagarodzhany-vympelam-za-muzhnasc-i-stojkasc-u-gady-vyalikaj-ajchynnaj-vajny