​​ ​

                                                                                          e-mail: ksup@gerviaty.by​

 
Версия сайта для слабовидящих
 

 
График проведения еженедельных (по субботам) «прямых телефонных линий» руководством Островецкого РИК
 
График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Островецкого районного исполнительного комитета на 2026 го
 
ПРОДУКЦИЯ ПРЕДПРИЯТИЯ

 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В INSTAGRAM

 
ПРОФСОЮЗ

 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В "ОДНОКЛАССНИКАХ"

 
Астравецкая праўда

 
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь

 
смена языка
 
 

Прафсаюзны лідар КСУП “Гервяты” Марына Івашка атрымала Грамату ад рэспубліканскага камітэта аграрыяў

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК урачыста адзначылі на Астравеччыне ў мінулую суботу – але прыемнасці на гэтым не скончыліся.

1.jpg

Адзін з самых актыўных прафсаюзных лідараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна Марына Івашка з КСУП “Гервяты” атрымала ўзнагароду ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Марына Івашка ўзначальвае прафсаюзную пярвічную арганізацыю КСУП “Гервяты” з 2019 года. Экскурсіі і паездкі, цікавыя акцыі і заахвочванне лепшых работнікаў падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній, паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку – жыццё калектыву насычанае і разнастайнае. Не забывае прафсаюз гаспадаркі пра ветэранаў працы. Дарэчы сказаць, партрэт Марыны Антонаўны занесены на Дошку гонару райкама, а ў мінулыя гады – абкама.

Старшыня Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Рамуальд Юроўскі ўручыў Марыне Івашка грамату рэспублікансага камітэта за добрасумленную працу, прафесіяналізм, уклад у развіццё прафсаюзнага руху, актыўную работу па абароне працоўных, сацыяльных і эканамічных правоў і гарантый членаў прафсаюза і ў сувязі з прафесійным святам.

Прыемным дадаткам да ўзнагароды стала грашовая прэмія.

З першых вуснаў

Марына Івашка, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Ге рвяты”:

– Адзнака маёй работы на такім высокім узроўні, безумоўна, парадавала, але гэта была прыемная нечаканасць. Я проста раблю сваю работу. Як для прафсаюзнага лідара, на першым месцы для мяне – чалавек, яго праблемы і клопаты.

2.jpg


 

Текст: Алёна Ганулич

 

Фото: Алёна Ганулич
 
 



 
Не стань жертвой киберпреступников!

 
 
ОСТОРОЖНО! ЭКСТРЕМИЗМ

 
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!

 
 
Островецкий районный исполнительный комитет